Мужчына, які падпаліў японскую студыю мультфільмаў, патлумачыў свой учынак


Будынак студыі «Kyoto Animation» пасля пажару. Фота – Kyoto / MAXPPP / Forum

Паводле падазраванага, студыя скрала ідэя ягонага мультфільму, падае агенцтва «Kyodo».

Мужчына, што зрабіў падпал у вядомай японскай анімацыйнай студыі, заявіў, што студыя скрала яго ідэю новага шэдэўру

Ён не ўдакладніў, што менавіта гэта была за ідэя.

Пажар у офісе анімэ-студыі «Kyoto Animation» адбыўся 18 ліпеня каля 10:00 паводле мясцовага часу. 41-гадовы мужчына разліў там бензін і падпаліў яго з крыкамі: «Памрыце!».

Агонь распаўсюдзіўся імгненна – людзі ўнутры не мелі магчымасці ўратавацца. Паводле паліцыі, у будынку падчас пажару знаходзіліся 74 асобы.

У выніку згарэлі 12 мужчынаў, 20 жанчын і адна асоба, пол якой пакуль не ідэнтыфікавалі. Яшчэ 35 чалавек параненыя.

Здарэнне стала самым масавым у Японіі за апошнія 20 гадоў – яго параўноўваюць з зарынаваю атакаю ў метро Токіа ў 1995-м.

Для Японіі, дзе жанр анімэ лічыцца адной з найважнейшых складнікаў сучаснай культуры, пажар стаў трагедыяй нацыянальнага маштабу.

«Гэта так жудасна, што нельга выказаць словамі», – заявіў прэм’ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ.

Беларускі рэжысёр Мікіта Лаўрэцкі назваў трагедыю «найбуйнейшай у гісторыі сусветнага кінематографу».

«Выбітнага рэжысёра Ясухіра Такэмота («Lucky Star», «Знікненне Харухі Судзуміі») на гэты момант лічуць зніклым без звестак», – дадае Лаўрэцкі.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў