Мужчына павесіўся, бо атрымаў буйны штраф за кіраванне трактарам у нецвярозым стане


У вёсцы Красноўка Нараўлянскага раёну 27 верасня павесіўся мясцовы жыхар. Пра падрабязнасці трагедыі паведамілі сваякі і аднавяскоўцы загінулага.

Паводле іх, 57-гадовы мужчына перавозіў на трактары бульбу ў стане алкагольнага апʼянення. Яго спынілі супрацоўнікі ДАІ, якія пасля пазбавілі вяскоўца права на кіраванне і аштрафавалі на Br 1500.

Як сцвярджаюць аднавяскоўцы, мужчына вельмі перажываў з-за сумы штрафу, яна яму здавалася непадʼёмнай, і вырашыў пакончыць з сабой. Хоць блізкія яго адгаворвалі і пераконвалі, што дапамогуць выплаціць штраф. Адна са сваячак адзначыла, што мужчына сказаў: «Няма цела – няма дзела», пасля чаго кудысьці пайшоў, а знайшлі яго ўжо павешаным, піша belapan.by.

Нагадаем, што 27 верасня ў падвале бабруйскага прадпрыемства знайшлі цела 38-гадовага слесара. Мужчына павесіўся, атрымаўшы разліковы лісток з мінусавым заробкам.

ЮВ, belsat.eu, паводле gomel.today

Стужка навінаў