Мужчына нападпітку да смерці збіў брата швабрай у Іўеўскім раёне


48-гадовы жыхар вёскі Лаздуны-2 на выходных пасварыўся са зводным братам і пабіў яго драўлянай швабрай. Ад траўмаў пацярпелы памер у шпіталі.

Спрэчка паміж братамі адбывалася нападпітку. Старэйшы на 17 гадоў жыхар вёскі Лаздуны-2 схапіў драўляную швабру і пачаў калаціць ёй малодшага брата па галаве. Пацярпелы атрымаў цяжкія пашкоджанні, ад якіх памёр у шпіталі, як паведамляе УУС Горадзенскай вобласці.

Супраць зламысніка распачатая крымінальная справа па артыкуле 147 Крымінальнага кодэксу за наўмыснае прынясенне цяжкіх пашкоджанняў, якія пацягнулі смерць. Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў