Мужчына і жанчына, якія памерлі ў Егіпце, атруціліся невядомым рэчывам


Следчы камітэт высветліў прычыны смерці 56-гадовага беларуса і ягона 54-гадовай жонкі. Сужэнцы адпачывалі ў Егіпце і памерлі, атруціўшыся невядомым рэчывам.

Паводле СК, муж і жонка адпачывалі ў Егіпце восенню летась. 23 кастрычніка мінулага года 56-гадовы мужчына адчуў сябе кепска. Яго даставілі ў шпіталь Шарм-эль-Шэйху, дзе на наступны дзень ён памёр. Яго 54-гадовая жонка вярнулася ў Беларусь, і тут у сувязі з пагаршэннем здароўя 25 кастрычніка летась яе шпіталізавалі. 13 лістапада 2019 года жанчына памерла.

Паводле вынікаў экспертызаў, смерць мужа і жонкі наступіла ў выніку атручвання невядомым рэчывам. Якім чынам атрута патрапіла ў арганізм беларусаў – невядома. Следчыя даведаліся, што напярэдадні пагаршэння самаадчування, сужэнцы наведвалі экскурсію па Шарм-эль-Шэйху. На рынку яны набылі манга, вечарам ужывалі рыбу ў рэстарацыі гатэлю.

На падставе сабраных матэрыялаў у распачынанні крымінальнай справы адмоўлена, бо няма складу злачынства.

Аб’ектыў
Чацвёра беларусаў пацярпелі пасля адпачынку ў Егіпце
2019.12.16 22:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў