Муж каралевы Брытаніі Елізаветы II прынц Філіп трапіў у дарожную аварыю


Букінгемскі палац паведамляе, што 97-гадовы герцаг Эдынбургскі не пацярпеў. Інцыдэнт адбыўся непадалёку ад каралеўскага Сандрынгемскага палаца ў графстве Норфолк, піша БІ-БІ-СІ.

Букінгемскі палац паведаміў, што аварыя адбылася з удзелам яшчэ аднаго аўтамабіля, а на месцы здарэння працуе паліцыя. Прынц Філіп сам знаходзіўся за рулём аўтамабіля Range Rover. ДТЗ адбылося, калі ён выязджаў на трасу А149. Па словах відавочцаў, у выніку аварыі аўтамабіль герцага перакуліўся.

Відавочцы таксама распавялі, што дапамаглі яму выбрацца з машыны. Ён быў у прытомнасці, але моцна шакаваны. Герцаг Эдынбургскі змог пакінуць месца здарэння без дапамогі.

Двум асобам, якія знаходзіліся ў іншым аўтамабілі, была аказана медычная дапамога. Яны атрымалі невялікія траўмы.

Сам герцаг быў дастаўлены ў Сандрынгемскі палац, дзе яго агледзеў лекар, які пацвердзіў, што прынц Філіп не атрымаў ніякіх траўмаў.

Каралева і герцаг Эдынгбуржскі знаходзяцца ў Сандрынгемскім палацы з Калядаў.

Фота
Трамп, каралева Елізавета, Лукашэнка, б-ч-б… Што посцяць у «Instagram’е» беларускія спартоўцы
2018.01.04 17:50

СК, belsat.eu

Стужка навінаў