Музейных працаўнікоў у Егіпце будуць судзіць праз бараду фараона


Восем музейных працаўнікоў стануць перад судом у Егіпце ў справе аб прыклейванні барады да пасмяротнай маскі фараона Тутанхамона. Працаўнікоў музею вінавацяць у нядбайстве і парушэнні прафесійных стандартаў.

На пасмяротнай масцы Тутанхамона былі выяўленыя сляды напаўпразрыстага клейкага рэчыва.

Па адной з версіяў, у маскі была выпадкова адбітая барада, па іншай – барада сама зрушылася ад старасці.[/vc_column_text][vc_single_image image=”93911″ img_size=”large”][vc_column_text]На гэтай фатаграфіі бачныя сляды клею, з дапамогай якога музейныя працаўнікі спрабавалі прымацаваць бараду. Фота Al-Araby Al-Jadeed[/vc_column_text][vc_column_text]Следчыя сцвярджаюць, што працаўнікі музею ў спешцы спрабавалі схаваць гэта, прыляпіўшы бараду з дапамогай вялікай колькасці клею.

Паводле следства, былі праведзеныя чатыры спробы прыляпіць бараду фараону, і пасля кожнай няўдалай спробы музейныя працаўнікі спрабавалі схаваць сляды сваёй дзейнасці.[/vc_column_text][vc_single_image image=”93907″ img_size=”large”][vc_column_text]Рэстаўрацыю маскі фараона правялі спецыялісты з Нямеччыны: яны выдалілі клей. Фота AFP[/vc_column_text][vc_column_text]Пасмяротная маска Тутанхамона зʼяўляецца адной з галоўных турыстычных славутасцяў Каіру, ёй каля 3 тыс. гадоў.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў