Мусульманка ў хіджабе зʼявіцца на вокладцы Playboy


Вокладку кастрычніцкага нумару самага папулярнага ў свеце мужчынскага часопісу ўпрыгожыць 22-гадовая журналістка і мадэль Нур Тагауры.

Летась Playboy змяніў рэдакцыйную палітыку і спыніў публікацыю здымкаў цалкам аголеных жанчын. Дзяўчына будзе апранутая ў скураную куртку, майку, джынсы, кеды і хіджаб.

Пра фотасесію журналістка напісала ў свой Instagram.

Нур Тагауры – амерыканка лівійскага паходжання. Playboy абраў яе тварам праекту Renegades-2016, у рамках якога часопіс распавядае гісторыі маладых людзей, «якія рызыкуюць усім і нават уласным жыццём дзеля любімай справы».

Як піша Daily Mail, Нур Тагауры стала першай журналісткай нацыянальнага амерыканскага тэлеканалу, якая зʼявілася на экране ў хіджабе.

Таксама дзяўчына вядомая тым, што выступае з лекцыямі на адукацыйным партале TED, дзе заклікае змагацца са стэрэатыпамі і не саромецца сваёй расавай і рэлігійнай прыналежнасці.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў