МУС звольніла кожнага дзясятага супрацоўніка


Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч. Колькі менавіта людзей пакінула службу, міністр не ўдакладніў.

У чацвер пасля прадстаўлення законапраекту «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч заявіў, што колькасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў скарочаная на 10 %.

«Скасаваныя некаторыя падраздзяленні, у прыватнасці палкі патрульна-паставой службы з усёй вертыкаллю іхнага кіраўніцтва. Скарочанае галоўнае ўпраўленне кіраўніка ўнутраных войскаў – я кажу пра пасады палкоўнікаў і падпалкоўнікаў, – заявіў Шуневіч. – Гэта значыць, мы фактычна прыбралі досыць вялікую колькасць кіроўнага складу, не страціўшы якасці. Статыстыка крымінальнай злачыннасці і грамадскай бяспекі пра гэта сведчаць».

Праект закону «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», які распрацавала МУС, Савет Міністраў унёс у Палату прадстаўнікоў два месяцы таму.

ДД

Стужка навінаў