МУС: затрыманыя дзесяць кіраўнікоў прадпрыемстваў АПК


Прадстаўнікі МУС Беларусі абвясцілі пра раскрыццё карупцыйнай схемы ў сферы аграпрамысловага комплексу. Паведамляецца, што арганізатарамі схемы былі службовыя асобы аднаго з найбуйнейшы камерцыйных вытворцаў і пастаўшчыкоў ветэрынарных прэпаратаў і кармавых дабавак у Беларусі – кіруючай кампаніі холдынгу «АФМ».

Кіраўнікі шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў за лабіраванне інтарэсаў «АФМ» сістэматычна атрымлівалі хабар, сцвярджаюць у МУС. У прыватнасці, хабар атрымлівалі службовыя асобы такія дзяржпрадпрыемстваў як «Слонімскі мясакамбінат», «Вілейскі камбікормавы завод», «Менская агароднінная фабрыка», «Смалявіцкі райаграсервіс», Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў ды інш.

Паведамляецца, што Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь расследуецца 15 крымінальных спраў за атрыманне і дачу хабару. 10 асобам прадʼяўленае абвінавачванне і яны знаходзяцца ў СІЗА, яшчэ 5 асоб прыцягнуты ў якасці падазроных.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў