МУС запрашае ў Музей міліцыі ды прапануе памятны здымак са скандальным гарадавым


Інфармацыя пра экспазіцыю можна прачытаць на сайце ведамства. Музей можна наведаць бясплатна.

У музеі 5 залаў, у якіх можна азнаёміцца ​​з дзейнасцю міліцыі на беларускіх землях у час ВКЛ і Рэчы Паспалітай, Расейскай імперыі, XIX стагоддзя, у 1917–1939 гг., у перыяд Другой сусветнай вайны і з удзелам органаў правапарадку ў аднаўленні разбуранай рэспублікі і ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У апошнім зале прэзентавалі сучасную дзейнасць падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных справаў.

Таксама гасцям прапануюць наведаць выставачны павільён міліцэйскай рэтратэхнікі.

Пасля экскурсіі наведнікаў заклікаюць на вуліцу Гарадскі Вал, дзе

«ўстаноўленая скульптурная група «Менскі гарадавы», – удалае месца для памятнага здымку».

Атрымаць каментар у праваахоўнікаў, ці за здымак са скульптураю гарадавога вам не пагражаюць содні, штраф або публічныя прабачэнні, даведацца пакуль не ўдалося. Тэлефон, праз які можна запісацца на экскурсію, маўчыць.

МУС вельмі заўзята ставіцца да гэтай малой архітэктурнай формы.

Днямі акторкі Свабоднага тэатру ў наўпроставым эфіры сацыяльных сетак паспрабавалі пацалаваць скульптуру. Да іх выйшаў міліцыянт і паведаміў, што кранаць гарадавога нельга. Маўляў, загад начальства.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў