МУС: Ужо ў 2018 годзе шэнгенская віза для беларусаў можа каштаваць € 35


Шэнгенскія візы могуць патаннець для беларусаў з 60 да 35 еўра ўжо ад 1 студзеня 2018-га. Гэта магчыма ў выпадку, калі ўлады Беларусі падпішуць адпаведнае пагадненне з ЕЗ да канца гэтага года.

Пра гэта распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Аляксей Бягун.

«Калі да канца 2017 года будзе падпісана пагадненне, то, магчыма, ужо з 1 студзеня 2018 года шэнгенская віза для беларусаў будзе каштаваць 35 еўра. У чэрвені пройдуць чарговыя і, думаю, канчатковыя кансультацыі з Еўрапейскім саюзам», – сказаў Бягун.

Ён таксама адзначыў, што праз гэтыя дамоўленасці беларусы змогуць атрымліваць візы на больш доўгі тэрмін, у тым ліку на 3 і 5 гадоў.

У беларусаў з’явяцца ID-карты ды біяметрычныя пашпарты

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў