МУС Украіны абвесціла аб затрыманні падазраваных у забойстве журналіста Паўла Шарамета


Украінская паліцыя затрымала падазраваных у забойстве журналіста Паўла Шарамета, паведаміў у сваім Facebook кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў.

Імёнаў падазраваных і іх колькасць міністр не назваў. У бліжэйшы час ім абяруць меру стрымання.

«Толькі што Нацпаліцыя затрымала і па згодзе ГПУ аб’яўляе абгрунтаванае падазрэнне фігурантам справы аб забойстве Паўла Шарамета. Гэта вынік вельмі складанай і ўпартай працы сапраўдных спецыялістаў і важны крок да поўнага раскрыцці справы», – напісаў кіраўнік МУС Украіны.

Музыка і ветэран АТА Андрэй Антоненка напісаў у сваім Facebok’у, што яму «прад’яўляюць забойства Шарамета».

Прэс-канферэнцыя МУС аб ходзе расследавання справы аб забойстве Паўла Шарамета.



Следства па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета падазрае прынамсі пяць чалавек: медсястру аднаго з парашутна-дэсантных батальёнаў Яну Дугар, лекара і валанцёра Юлію Кузьменка, музыку і добраахвотніка Андрэя Антоненку, добраахвотнікаў Уладзіслава і Іну Грышчанка.

«Я зусім не разумею. Для мяне гэта “прыемная нечаканасць”, – сказаў Антоненка украінскім журналістам.

У лістападзе Генеральны пракурор Украіны Руслан Рабашапка заявіў, што справа аб забойстве Паўла Шарамета будзе раскрыта.

Аб’ектыў
Паўла Шарамета магла забіць пара добраахвотнікаў
2019.11.08 21:53
  • Паўла Шарамета забілі 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева. У яго аўтамабілі на скрыжаванні вуліц Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага выбухнула самаробная бомба з элементамі супрацьпяхотныя міны. Журналіст памёр за лічаныя хвіліны. Была ўзбуджаная крымінальная справа п.5 ч.2 арт.115 КК Украіны: наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асоб.

Былы Генпракурор Украіны Юры Луцэнка назваў асноўнай версіяй забойства Шарамета помсту за яго прафесійную дзейнасць. А міністр унутраных спраў Арсэн Авакаў не выключаў, што да забойства журналіста можа быць датычнай Расея.

ЮВ/АА belsat.eu

Стужка навінаў