МУС Украіны: 8 з 12 кандыдатаў у прэзідэнты парушаюць выбарчае заканадаўства


Міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў паведаміў пра парушэнні выбарчага заканадаўства кандыдатамі ў прэзідэнты краіны. Сваю справаздачу ён апублікаваў у «Facebook’у».

Паводле Авакава, з 31 снежня 2018 года ў праваахоўныя органы паступіла 91 паведамленне аб парушэннях правілаў перадвыбарчай агітацыі.

У справаздачы гаворыцца, што з 10 афіцыйна зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты парушальнікамі апынуліся 6.

ВІДЭА
Комік Уладзімір Зяленскі ідзе ў прэзідэнты. Ён звярнуўся да ўкраінцаў у навагоднюю ноч перад Парашэнкам
2019.01.01 12:23

Таксама Авакаў удакладніў, што Пётр Парашэнка і Юлія Цімашэнка распачалі свае агітацыйныя кампаніі не маючы статусу зарэгістраваных кандыдатаў.

31 снежня ва Украіне стартавала выбарчая кампанія. Прэзідэнта Украіны будуць выбіраць 31 сакавіка.

Hавiны
Украіна не будзе рэгістраваць расейскіх назіральнікаў на выбарах
2019.01.09 21:00

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў