МУС: у суботу былі затрыманыя 150 чалавек


Затрыманні на жаночым маршы 26 верасня.
Фота: Аліса Ганчар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Агульная колькасць удзельнікаў акцыяў пратэсту, якія прайшлі напярэдадні ў Беларусі, склала каля 300 чалавек, паведамляе афіцыйны телеграм-канал МУС.

Усяго ў суботу за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах былі затрыманыя 150 чалавек. Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 116 асобаў.

Сярод затрыманых таксама журналісткі, якія застаюцца за кратамі.

Паводле відавочцаў і карэспандэнтаў «Белсату» у суботнім жаночым маршы ўзялі ўдзел да тысячы жанчын, брутальныя затрыманні ўдзельніц акцыі пачаліся яшчэ да пачатку маршу.

AA belsat.eu

Стужка навінаў