МУС: У Менску 14 ліпеня адбывалася бязмежжа


На афіцыйнай старонцы МУС Беларусі ў Фэйсбуку з’явіўся зварот, прысвечаны масавым затрыманням 14 ліпеня.

На старонцы МУС Беларусі выкладзеныя шэраг відэаролікаў, у якія распавядаецца, як праваахоўнікі дапамагаюць грамадзянам у розных складаных сітуацыях. Усе гэтыя ролікі маюць адну назву: «Міліцыя з народам».

«У Менску 14 ліпеня адбывалася бязмежжа. Правакатары, якія сядзяць у Варшаве і Кіеве, вывелі нешматлікі, але агрэсіўны натоўп на вуліцы беларускай сталіцы. Усе тэлеграм-каналы і сацыяльныя сеткі абляцела відэа, дзе разʼюшаная зграя накінулася на міліцыянера і пачала збіваць яго рукамі і нагамі. Былі і іншыя выпадкі нападаў, але няхай з гэтым разбіраюцца кампетэнтныя органы. Мы ж звернем увагу вось на які факт: калі камусьці з удзельнікаў незаконнай акцыі стала дрэнна, да каго яны адразу кінуліся па дапамогу? Правільна, адразу ж пабеглі да міліцыі з крыкамі «дапамажыце»! І колькі б міліцыю да гэтага ні штурхалі, ні зневажалі – яна адразу ж прыйшла на дапамогу. Як і заўсёды гэта робіць. Таму што міліцыя з народам», – гаворыцца ў звароце.

Hавiны
ГУУС Менгарвыканкаму: пратэстоўцы пад выглядам пешаходаў перашкаджалі руху транспарту
2020.07.15 17:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў