МУС скардзіцца, што міліцыянтам спрабуюць унушыць «няўпэўненасць у тым, што яны робяць»


Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава заявіла ў інтэрв’ю «СБ-Беларусь сегодня», што ананімныя телеграм-каналы імкнуцца спарадзіць недавер да ўладаў і праваахоўных органаў.

Чамаданава кажа, што перадвыбарчая кампанія ў Беларусі «праходзіць ва ўмовах сур’ёзнага інфармацыйнага ціску, маніпулявання грамадскай думкай, спробаў дыскрэдытаваць уладу і праваахоўнікаў». Паводле яе, у апошні час у органы ўнутраных справаў паступілі дзясяткі заяваў аб паклёпе, пагрозах, абразах у Telegram-каналах.

«Тое, што адбываецца ў краіне – частка тэхналогіяў, накіраваных на дэстабілізацыю сітуацыі. Як бачым, спрабуюць спарадзіць недавер да ўлады, праваахоўных органаў з аднаго боку, з другога – унушыць самім супрацоўнікам няўпэўненасць у тым, што яны робяць», – падкрэсліла яна.

Акрамя таго, па словах прэс-сакратаркі, «падрыхтоўка незаконных акцыяў і вербаванне прыхільнікаў вядзецца ў тым ліку ў Viber і Telegram».

«Усе бачылі, у што выліліся беспарадкі ўвечары 14 ліпеня, якія асобныя рэсурсы спрабуюць прадставіць як «мірныя» акцыі. Першапачаткова ў Telegram-каналах людзей заклікалі выйсці на вуліцы, таксама каардынавалі дзеянні групаў ужо на месцах. Былі справакаваныя бясчынства і напады на супрацоўнікаў. Усё гэта ёсць на шматлікіх відэа і фота, размешчаных у інтэрнэце. Што ў выніку? Толькі ў Менску – 115 пратаколаў, некалькі крымінальных справаў. Чатыры міліцыянта шпіталізаваныя», – заявіла прэс-сакратарка МУС.

Паводле Чамаданавай, узрост пратэстоўцаў – «ад 14 да 30 гадоў, ёсць сярод іх тыя, хто ўжо парушаў закон».

«Яшчэ раз заклікаю нашых грамадзян не паддавацца на заклікі правакатараў».

Hавiны
«Уся падлога пада мной была ў крыві». У Беларусі 15 ліпеня былі затрыманыя больш за 30 чалавек
2020.07.15 23:41
  • 14 ліпеня ЦВК адмовіўся рэгістраваць у якасці кандыдатаў на прэзідэнта Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. У тэлеграм-каналах пасля гэтага з’явіліся заклікі а 19-й выходзіць на галоўныя вуліцы беларускіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць дзеянняў улады. Сілавікі часткова перакрылі рух у цэнтры гораду і распачалі масавыя адвольныя затрыманні людзей, што былі ў той час на вуліцах. Толькі ў Менску былі затрыманыя больш за 290 чалавек. У некаторых кропках гораду жорсткія дзеянні міліцыі выклікалі супраціў з боку людзей, адбыліся сутычкі з АМАПаўцамі. МУС сцвярджае, што 6 міліцыянты атрымалі пашкоджанні, чатыры з іх былі шпіталізаваныя.
  • З нагоды падзеяў 14 ліпеня Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле арт. 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 363 (супраціў працаўнікам органаў унутраных справаў) і арт.364 (гвалт у дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў) КК. Усяго ў межах справы затрыманыя чатыры чалавекі.
Hавiны
ГУУС Менгарвыканкаму: пратэстоўцы пад выглядам пешаходаў перашкаджалі руху транспарту
2020.07.15 17:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў