МУС рэкамендуе супрацоўнікам ДАІ быць больш добразычлівымі і меней штрафаваць


Міністр унутраных справаў Юрый Караеў рэкамендуе супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі максімальна арганізаваць папераджальную працу з удзельнікамі дарожнага руху і дыферэнцыявана падыходзіць да кожнага канкрэтнага выпадка, паведамляе прэсавая служба МУС.

У аснове рэкамендацыяў Міністра ўнутраных справаў супрацоўнікам ДАІ – добразычлівы падыход да парушальнікаў. Але пры гэтым захады адміністратыўнага рэагавання ніхто не выключае.

«Немагчыма пакінуць без увагі такія факты як кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення, праезд на чырвонае святло, не прапусканне пешаходаў і іншыя правапарушэнні, звязаныя з бяспекай грамадзянаў. Але падкрэсліваю, што Міністр рэкамендаваў супрацоўнікам ДАІ выкарыстоўваць такую форму працы. Яны працягваюць кантраляваць дарожную бяспеку ў межах існага заканадаўства, падкрэсліла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Раней паведамлялася, што ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях перагледзяць некаторыя санкцыі і зменяць правапрымяняльную практыку. Некаторыя пакаранні стануць больш мяккімі. Магчыма, асобныя правапарушэнні ўвогуле пачнуць лічыцца нязначнымі і падставаў для прыцягнення да адказнасці паводле іх не будзе. Таксама эксперты лічаць, што адміністрацыйны працэс павінен быць больш хуткім і не павінен выклікаць складанасцяў.

16 снежня Аляксандр Лукашэнка зладзіў нараду аб ужыванні мераў адміністратыўнай адказнасці. Кіраўнік Беларусі адзначыў, што за 10 гадоў колькасць адміністратыўных правапарушэнняў вырасла амаль удвая. Толькі за няпоўныя 5 гадоў зарэгістравана 16 млн парушэнняў, да адказнасці прыцягнулі каля 3,5 млн беларусаў.

Hавiны
Пасля загаду Лукашэнкі Адміністрацыйны кодэкс пачалі рэфармаваць
2019.12.18 13:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў