МУС Расеі прапанавала штрафаваць за непавагу да паліцыянтаў у інтэрнэце


МУС Расеі падрыхтавала законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за непавагу да паліцыянтаў у інтэрнэце. Адпаведная ініцыятыва апублікаваная на партале нарматыўных прававых актаў РФ.

Дакумент распрацаваны па даручэнні кіраўніка МУС Уладзіміра Калакольцава, піша DW.com. Адказнасць можа быць накладзена за распаўсюд «звестак ганебнага характару» і «замаху на недатыкальнасць гонару і годнасці паліцэйскіх у інтэрнэце».

Hавiны
«У Рыме і Грэцыі за крытыку кіраўніка расстрэльвалі». Школьнікам распавялі, як добра было пры камунізме
2019.02.03 16:03

У тлумачальнай запісцы да законапраекту пазначана, што «наспела неабходнасць стварэння механізму рэалізацыі сацыяльных гарантыяў супрацоўнікаў паліцыі». Аўтары разлічваюць, што яго прымуць у студзені 2020 года.

За аснову будучага закона будзе ўзяты механізм ужо існага закона аб пакаранні за непавагу да ўлады. Ён уступіў у сілу ў сакавіку гэтага года і прадугледжвае штраф да 30 тысячаў рублёў (465 долараў ЗША), інтэрнэт-рэсурсы абавязаны выдаляць такую ​​інфармацыю па патрабаванню Раскамнагляду.

Hавiны
Жыхара Бабруйска будуць судзіць за абразу міліцыянта
2019.07.24 08:28

У нашай краіне досыць часта разглядаюцца крымінальныя справы паводле артыкулу 369 КК Беларусі «Публічная знявага прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў». Пакаранне за такое парушэнне прадугледжвае грамадскія працы, штраф, папраўчыя працы на тэрмін да 2 гадоў, арышт або абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў. Толькі цягам бягучага лета паводле гэтага артыкулу былі асуджаныя два чалавекі: жыхар Бабруйску і Віцебска.

Hавiны
У Расеі ўводзяць пакаранне за фэйкі і «непавагу да ўлады»
2019.03.07 10:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў