МУС паведаміла, колькі асобаў загінула на чыгунцы з пачатку году


Міністэрства ўнутраных справаў праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспека» па перадухіленні гібелі і траўматызму на чыгунцы і ў аварыях на чыгуначных пераездах.

Акцыя пройдзе з 21 па 25 траўня.

Паводле МУС, за чатыры месяцы бягучага году ў выніку здарэнняў на чыгунцы загінулі 15 асобаў, 19 атрымалі траўмы.

Асноўная прычына няшчасных выпадкаў – невыкананне правілаў бяспечных паводзінаў на чыгунцы, а таксама знаходжанне пацярпелых у стане алкагольнага ап’янення, адзначылі ў МУС.

Падчас прафілактычнай акцыі міліцыянты адпрацуюць найбольш небяспечныя ўчасткі чыгункі, арганізуюць рэйды з падраздзяленнямі ваенізаванай аховы і дружыннікамі Беларускай чыгункі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў