МУС пацвярджае смерць яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў


16 жніўня ў Менску на Партызанскім праспекце загінуў 19-гадовы ўдзельнік масавых акцыяў, пра гэта паведамляе МУС.

16 жніўня прыблізна 03:20 ночы на ​​Партызанскім праспекце кіроўца здзейсніў наезд на 19-гадовага юнака, які, паводле папярэдняй інфармацыі, знаходзіўся на дарозе. Хлопец памёр на месцы ДТЗ.

«Вядома, што мужчына, які быў на дарозе, з’яўляўся ўдзельнікам масавых мерапрыемстваў, што адбываюцца ў Менску ў апошнія дні. Непасрэдна перад наездам ён знаходзіўся на праезнай частцы. Гэта заўважыў кіроўца іншага аўта і папярэдзіў пешахода пра небяспеку, таксама папрасіў сысці яго з дарогі на тратуар. Аднак пешаход пакінуў ягоныя словы без увагі, і праз некаторы час патрапіў пад колы «Рэно», – паведамляе Вольга Чамаданава, прэсавы сакратар МУС.

Падчас пратэстаў у Беларусі загініулі Аляксандр Віхор і Аляксандр Тарайкоўскі.

Фота
У Гомлі развіталіся з Аляксандрам Віхорам. Ён стаў другой ахвярай міліцэйскага бязмежжа
2020.08.16 14:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў