МУС пацвердзіў ужыванне спецсродкаў у дачыненні да пратэстоўцаў


У каментары ТАСС прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава заявіла, што супрацоўнікам праваахоўных органаў «прыйшлося ўжыць спецсродкі ў дачыненні да грамадзянаў, якія парушалі грамадскі парадак у Менску і аказвалі супраціў супрацоўнікам правапарадку».

«Групы людзей у Менску парушалі грамадскі парадак, выходзілі на праезную частку, блакаваўшы рух аўтатранспарту. Грамадзяне неаднаразова папярэджваліся аб недапушчальнасці парушэння грамадскага парадку. Пры затрыманні некаторыя з іх аказвалі супраціў супрацоўнікам міліцыі, у дачыненні да іх былі ўжытыя ў спецсродкі», – адзначыла афіцыйны прадстаўнік МУС Рэспублікі.

Чамаданава таксама канстатавала зніжэнне пратэставай актыўнасці па краіне.

«Варта адзначыць, што колькасць удзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў паступова зніжаецца. На тэрыторыі краіны, за выключэннем Менску, несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы як такія па стане на 16.00 не адзначаліся», – сказала яна.

Цяпер у спісах затрыманых больш за 220 чалавек, амаль усе з Менску.

belsat.eu

Стужка навінаў