МУС папярэджвае: Праз дэнамінацыю могуць актывізавацца махляры


Міліцыя просіць не праводзіць абмен грошаў удома.

«Калі ў вашым пад’ездзе альбо доме людзі пад відам сацыяльных працаўнікоў, паштальёнаў, прадстаўнікоў банку прапаноўваюць памяняць грошы, неадкладна тэлефануйце ў міліцыю. Пастарайцеся запомніць прыкметы злачынцаў альбо нумары аўтамабіляў, на якіх яны перамяшчаюцца. Гэта дапаможа затрымаць іх па гарачых слядах», – кажа Георгій Еўчар, намеснік кіраўніка УІГС МУС Беларусі.

Праваахоўнікі таксама дапускаюць актывізацыю валютчыкаў. Любыя аперацыі з грашыма па-за ўстановамі банкаўскай сферы караюцца па закону, падкрэсліваюць у МУС.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў