Міліцыя запэўнівае, што прытрымліваецца ўсіх неабходных захадаў бяспекі ў краіне. Пра гэта яны паведамілі ў сваім Telegram-канале.
МУС падаў апошнія звесткі затрыманых за ўдзел у пратэстах, якія ведамства называе «несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі». Так, у ноч з 12 на 13 жніўня было затрымана каля 700 чалавек. Такім чынам, агульная лічба затрыманых набліжаецца да 6700 чалавек.
«Міністэрствам унутраных спраў у межах кампетэнцыі па-ранейшаму прымаюцца неабходныя захады па ахове правапарадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі ў краіне», – гаворыцца ў паведамленні МУС.
Апроч мірных грамадзянаў пацярпелі і супрацоўнікі міліцыі. Паводле звестак МУС агулам пацярпела 103 міліцыянта, з іх 28 знаходзяцца ў лякарнях.
«У Менску і ў Баранавічах зноў былі зробленыя наўмысныя наезды аўтамабілямі на супрацоўнікаў ДАІ. Для спынення злачынцаў правапарушальнікі выкарыстоўвалі зброю. Апроч гэтага ў Менску супрацоўнікі АМАП затрымалі двух маладых людзей 18 і 19 гадоў, якія напаўнялі бутэлькі запальнай сумессю», – піша МУС.
На старонцы праваабарончага цэнтру «Вясна» можна пабачыць імёны і месцазнаходжанне затрыманых падчас пратэстаў людзей. На жаль, іх меней за 6 тысячаў.
КТ belsat.eu