МУС наконт заклікаў да пратэстаў: «Любыя правакацыі будуць спыняцца»


МУС Беларусі распаўсюдзіла праз свой афіцыйны тэлеграм-канал заяву наконт заклікаў да вулічных акцыяў пратэсту.

Нагадаем, 14 ліпеня ЦВК адмовіўся рэгістраваць у якасці кандыдатаў на прэзідэнта Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. У тэлеграм-каналах пасля гэтага з’явіліся заклікі а 19-й выходзіць на галоўныя вуліцы беларускіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць дзеянняў улады. У ананімных апытаннях у сеціве гатовасць узяць удзел у пратэстах выказалі тысячы чалавек.

«Шэраг інтэрнэт-рэсурсаў і карыстальнікаў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, заклікаюць грамадзянаў сабрацца на вуліцах гарадоў нашай краіны для правядзення несанкцыянаваных акцый. Нагадваем аб недапушчальнасці ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах», – адзначаецца ў заяве МУС.

У МУС абяцаюць, што працаўнікі міліцыі «прымуць усе меры, накіраваныя на падтрыманне грамадскага парадку і спыненне супрацьпраўных дзеянняў».

«Любыя правакацыі будуць спыняцца ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. Просім беларусаў праявіць розум і мудрасць. Не паддавайцеся на правакацыі, шануйце нацыянальнае заканадаўства!» – заявілі ў міліцыі.

Hавiны
Ад пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі былі затрыманыя больш за 700 чалавек
2020.07.13 11:57

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў