МУС дазволіла спатканні ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы


Телеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай паведаміў пра аднаўленне кароткатэрміновых спатканняў ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы.

«З 1 жніўня 2020 года аднаўляецца прадастаўленне кароткатэрміновых спатканняў у падраздзяленнях крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыях. Такое рашэнне прынята зыходзячы з санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы», – адзначае Чамаданава.

У Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС лічаць, што «радыкальныя абмежавальныя захады» (прыпыненне спатканняў) дазволілі своечасовых мінімізаваць пагрозу распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы.

«Разам з тым захаванне ўсіх неабходных прафілактычных мерапрыемстваў захоўваецца. Гэтак, абавязковай умовай для наведнікаў, якія прыбываюць на кароткатэрміновыя спатканні, будзе выкарыстанне медычных (ахоўных) масак. Пропуск асобаў з падвышанай тэмпературай цела і відавочнымі сімптомамі рэспіраторнага захворвання, а таксама грамадзян, якія адмовіліся ад вымярэння тэмпературы, па-ранейшаму будзе забаронены», – кажуць у МУС.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў