МУС: Будзем пазбаўляцца ад тых, хто ганьбіць органы ўнутраных справаў


Міліцэйскае ведамства патлумачыла, што чакае праваахоўнікаў, якія не шануюць закон.

22 красавіка ў Пінскім раёне затрымалі 42-гадовага падпалкоўніка міліцыі, начальніка Столінскага РАУС Вячаслава Філіпчыка, які кіраваў аўтам у стане алкагольнага апянення.

«Пазіцыя кіраўніцтва МУС адназначная і ніякага кампрамісу не прадугледжвае. Любы супрацоўнік, нягледзячы на ранейшыя заслугі, званні, пасады, які парушыць закон ці дысцыпліну альбо, як у дадзеным выпадку, які сядзе за стырно ў стане алкагольнага апянення – пазіцыя тут адназначная: ад такіх, хто ганьбіць органы ўнутраных справаў, у МУС будуць пазбаўляцца«, – заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў Георгій Еўчар.

Відэасюжэт «Белсату» пра скандал з удзелам міліцэйскага начальніка

Акрамя звальнення Вячаслава Філіпчыка чакае суровае пакаранне па адміністратыўным кодэксе – буйны штраф і пазбаўленне пасведчання кіроўцы.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле ОНТ

Стужка навінаў