МУС Беларусі прапануе адмяніць крымінальную адказнасць за лайкі пад порна


МУС Беларусі прапануе змякчыць адказнасць за неўсвядомленыя лайкі пад порна ў інтэрнэце. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу арганізацыі працы інспекцыяў па справах непаўналетніх галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Віталь Янчына.

Віталь Янчына звярнуў увагу, што ў правапрымяняльнай практыцы фіксуюцца выпадкі, калі карыстальнікі інтэрнэту, у тым ліку непаўналетнія, неўсвядомлена ставяць лайкі пад рознага роду відэа- і фотаматэрыяламі парнаграфічнага характару. Тым самым яны аўтаматычна становяцца даступнымі для іншых, а гэта ўжо ёсць распаўсюд. У гэтай сувязі МУС падрыхтавала праект нарматыўнага прававога акту аб некаторай дэкрыміналізацыі распаўсюджвання парнаграфіі ў інтэрнэце.

У міліцэйскім ведамстве прапануюць прыцягваць тых, хто ўпершыню ўчыніў такія правапарушэнні, да адміністратыўнай адказнасці. Крымінальная будзе пагражаць тым, хто здзейсніў іх паўторна на працягу года.

 

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Фота – mazyr.by

Стужка навінаў