МУС ацаніла колькасць удзельнікаў мітынгу Святланы Ціханоўскай на Бангалор


МУС налічыла ў 3,5 разы менш удзельнікаў агітацыйнага мітынгу Святланы Ціханоўскай, чым праваабаронцы.

«Для аб’ектыўнага пацверджання інфармацыі МУС абагульніць дадзеныя аб колькасці ўдзельнікаў масавага мерапрыемства, якое адбылося 30 ліпеня ў сталічным парку Дружбы народаў. Праз кантрольна-прапускныя пункты з выкарыстаннем ручных металадэтэктараў прайшлі 18.250 чалавек», – паведамляецца ў тэлеграм-канале прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.

У прэс-рэлізе адзначаецца, што працаўнікі ГУУС Менгарвыканкаму «забяспечылі ахову грамадскага парадку». «Парушэнняў заканадаўства не дапушчана», – адзначылі ў МУС.

Нагадаем, 30 ліпеня на плошчы Бангалор адбыўся агітацыйны мітынг кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Паводле падлікаў назіральнікаў Праваабарончага цэнтру «Вясна», з 17:30 да 20:30 на мітынг прыйшло не менш 63 тысяч чалавек.

Hавiны
63 тысячы чалавек прыйшлі на другі мітынг Святланы Ціханоўскай у Менску. ФОТА, ВІДЭА
2020.07.30 18:59

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў