МУС: 14 ліпеня падчас несанкцыянаванай акцыі пацярпелі супрацоўнікі АМАП


Паводле звестак МУС шэсць міліцыянтаў АМАП ГУУС Менгарвыканкаму атрымалі траўмы, чацвёра з іх знаходзяцца ў лякарні.

«Увечары 14 ліпеня некалькі ўдзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў спрабавалі справакаваць беспарадкі і сутыкненні з праваахоўнікамі. Яскравыя сведкі таму – кадры, на якім дакладна бачна, як з дзясятак раз’юшаных малодчыкаў кідаюцца на аднаго АМАПаўца», – гаворыцца ў Telegram-канале МУС.

Звесткі аб здароўі міліцыянтаў, а таксама відэа з месцаў падзеяў накіроўваюцца ў Следчы камітэт для дачы прававой ацэнкі.

Паводле звестак МУС шэсць міліцыянтаў АМАП ГУУС Менгарвыканкаму атрымалі траўмы, чацвёра з іх знаходзяцца ў лякарні. Раней стала вядома, што ўзбуджаная крымінальная справа паводле арт. 342 КК РБ (арганізацыя масавых беспарадкаў).

Hавiны
СК распачаў крымінальную справу па факце парушэння грамадскага парадку
2020.07.15 12:46

Як стала вядома «Белсату», на месцы здарэння каля метро Плошча Перамогі працавалі трое (імаверна, супрацоўнікі праваахоўных органаў), вымяралі адлегласць, запісвалі нешта і потым сышлі.

Фото: Belsat.eu
Фото: Belsat.eu
Фото: Belsat.eu

 

Таксама СК працаваў на месцы падзеяў. Паводле нашай інфармацыі, там стаяла аўто Следчага камітэту, прысутнічалі здымачныя групы БТ, СТВ, ОНТ.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў