Муртаза і Мессі: афганскі хлопчык рыхтуецца да сустрэчы з кумірам


Самы вялікі прыхільнік Ліянэля Мессі рыхтуецца да сустрэчы са сваім кумірам.

Сын простага афганскага фермера Муртаза Ахмадзі стаў зоркай інтэрнэту, пасля таго як у сеціве з’явілася ягонае фота ў самаробнай футболцы з цэлафанавых пакетаў з гульнявым нумарам знакамітага футбаліста.

Сям’я Ахмадзі жыве скромна і не можа дазволіць сабе купіць маленькаму фанату сапраўдную футболку, таму дзіця зрабіла яе самастойна. Даведаўшыся пра гэта, Мессі паабяцаў сустрэцца з Муртазам і падарыць яму сапраўдную майку.

Стужка навінаў