Мурад Амрыеў перададзены кадыраўцам


Баец змешаных адзінаборстваў (ММА) Мурад Амрыеў перададзены супрацоўнікам МУС па Чачэнскай рэспубліцы. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

«Амрыеў перададзены супрацоўнікам паліцыі Чачні», – сказаў прадстаўнік сілавікоў Цэнтральнай федэральнай акругі.

Раней «Новая газета» паведамляла, што ўначы беларускія праваахоўнікі ноччу перадалі Амрыева супрацоўнікам ФСБ. У прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкаму заявілі «Белсату», што за чачэнскім спартоўцам у Добруш учора прыязджалі расейскія сілавікі.

Раніцай 8 чэрвеня Мурада Амрыева затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы ў пункце «Весялоўка». Адтуль яго даставілі ў пастарунак у Добрушы.

У 2013 годзе Амрыеў паведамляў праваабаронцам, што яго скралі і катавалі чачэнскія сілавікі. Праваабаронцы заяўлялі, што Амрыева выкралі, каб прымусіць ягонага старэйшага брата вярнуцца ў Чачэнію з Нямеччыны.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў