МТС запусціў у Менску пілотныя зоны 5G


Тэлекамунікацыйны аператар і правайдар лічбавых паслугаў МТС запусціў у Менску пілотныя зоны 5G (New Radio). Карыстацца хуткасным мабільным інтэрнэтам можна на праспекце Незалежнасці, паведамляе прэсавая служба кампаніі.

Хуткасць загрузкі ў пілотнай зоне 5G падчас карыстання склала больш за 1 гігабіту ў секунду. Напрыклад, відэа памерам больш 500 мегабайт грузіцца прыкладна за 6 секундаў.

Новыя стандарты мабільнай сеткі дапамогуць у развіцці галінах тэлемедыцыны, «разумны» горад, «разумная» вытворчасць, «разумны» дом і транспарт.

Hавiны
Урад стварыў працоўную групу па пытаннях тэхналогіяў 5G
2019.11.22 16:51

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў