«Мсціўцы: Фінал» могуць стаць самым касавым фільмам у гісторыі


Заснаваная на коміксах «Марвэл» кінастужка «Мсціўцы: Фінал» рыхтуецца стаць самай касавай карцінай у гісторыі кіно і абагнаць славуты «Аватар» Джэймза Кэмэрана.

Ад моманту выхаду на экраны «Мсціўцы: Фінал» сабралі ў свеце амаль $ 2,783 млрд. Да першага месца фільму не хапае менш за $ 5 млн.

На трэцім месцы сярод самых касавых фільмаў у гісторыі знаходзіцца «Тытанік» усё таго ж Джэймза Кэмэрана ($ 2,187 млрд), а на чацвёртым – «Зорныя войны: Абуджэнне сілы» ($ 2,068 млрд).

Замыкае топ-5 самых паспяховых стужак папярэдняя частка марвэлаўскіх кінакоміксаў – «Мсціўцы: Вайна бясконцасці», якая здолела сабраць у свеце $ 2,048 млрд.

У першую дзясятку ўваходзяць яшчэ тры фільмы ад «Марвэл» – «Мсціўцы», «Мсціўцы: Эра Альтрона» і «Чорная пантэра».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў