Можа, так і трэба. На 200 метраў дарогі больш за 60 знакаў


У Менску каля станцыі метро «Барысаўскі тракт» сканчаецца будаўніцтва бізнес-цэнтру «Футурыс» – 26-павярховы хмарачос, які менчукі ўжо клічуць «тэлевізар» праз яго медыяфасад, дзе ўначы паказваюць рэкламу. Але самае цікавае леваруч яго – яшчэ не адкрытая вуліца, проста ўсыпаная знакамі дарожнага руху.

На 200 метраў дарогі, дзе па дзве паласы ў кожным кірунку, усталявалі больш за 60 знакаў. Адчуваеш сябе, як на дзіцячай пляцоўцы, дзе вывучаюць асновы аўтакіравання. Гэткая колькасць выклікае лагічнае пытанне: а навошта столькі?

200 метраў вуліцы, дзе ўсталявалі 66 знакаў дарожнага руху

Тое ж цікавіць і беларускіх кіроўцаў. Карыстальнікі транспартавага чату ў «Тэлеграме» сцвярджаюць, што знакі ўсталёўвалі ў адпаведнасці з ПДР, інакш бы іх проста не ўзгаднілі.

«Лішніх знакаў тут і няма) Праблема ў пачатковым праектаванні: вуліцу трэба было будаваць не 2+2 паласы, а 1+1 з вылучанымі ў кішэнях паркоўкамі», – пішуць карыстальнікі.

Яны ж лічаць, што выглядае гэта смешна і сучаснае праектаванне можна ў пэўным сэнсе лічыць «падмуркам» для далейшага паляпшэння і змянення вуліцы.

Шмат ці не знакаў на новай вуліцы, кожны можа вырашыць сам.

ВР, belsat.eu

Стужка навінаў