«Моё сердце остановилось»: у рэстаране на костках ладзяць навагоднія карпаратывы




Відэа аднаго з такіх карпаратываў апублікаваў у сваім Telegram-канале блогер Эдуард Пальчыс.

«Пацверджанне ілжывасці слоў уладальнікаў “Поедем, поедим”, якія запэўнівалі, што ў іхная ўстанова »сямейнага тыпу«. І нібыта там ніякай жывой музыкі, вечарынак і гулянняў не бывае. У месцы, дзе ў рэальнасці спыніліся сэрцы многіх нявінных беларусаў, грае музыка “моё сердце остановилось” – проста для забавы», – піша Пальчыс.

На сайце relax.by «Поедем, поедим» запрашае кліентаў адзначаць навагоднія карпаратывы.

Нагадаем, што грамадскія актывісты ўжо некалькі месяцаў пікетуюць каля рэстарана «Поедем, поедим», які знаходзіцца побач з урочышчам Курапаты. Курапаты – лес на паўночным усходзе Менску, месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Паводле розных звестак, там былі расстраляныя ад 30 да 250 тысяч чалавек.

Аб’ектыў
Новы пераслед абаронцаў Курапатаў: штрафы і наезд аўтамабілем
2018.12.13 22:14

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў