«Мова беларуская? А з'язджаць з краіны не збіраецеся?»


Нашы карэспандэнты вырашылі праверыць, як выглядаюць стацыянарныя пункты перапісу насельніцтва ў Горадні. Якія пытанні там можа пачуць грамадзянін? Спытаюць пра мову ці не толькі? Наколькі шмат часу гэта зойме?

Калі ў сталіцы стацыянарных пунктаў перапісу ажно 105, то ў Горадні – усяго 24. Размешчаныя яны ў розных дзяржаўных установах: ад школаў і дзіцячых паліклінік да палацаў культуры ды інтэрнатаў. Калі прыйсці з пашпартам і адказаць на падобным пункце на ўсе пытанні, то вас адрас выкрасляць з агульнай базы і перапісчык не прыйдзе да вас дадому.

Аб’ектыў
Навошта ў перапісе пазначаць роднай мовай беларускую?
2019.10.09 22:54

«Не выбары? Ну, перапісвайце!»

Разам з калегам мы абралі пункт у Палацы культуры УП «Цветлит». На ўваходзе ў будынак з калонамі, яшчэ сталінскіх часоў пабудовы, нас сустракае агітацыя: запрашэнне на парламенцкія выбары ды абвесткі наконт перапісу насельніцтва. Падобныя абвесткі, дарэчы, вісяць багата ў якіх грамадскіх месцах, напрыклад, у спажывецкіх крамах.

Адмысловы супрацоўнік размаўляе з жанчынамі на мове глуханямых.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Заходзім у хол. Там двое перапісчыкаў ужо апытваюць жанчын сталага веку. З адной з жанчын перапісчыца размаўляе на мове глуханямых. Чакаючы сваёй чаргі, прыглядаемся і слухаем.

Побач з намі жанчына ўдакладняе ў перапісчыка, чаму ёй задаюць так шмат пытанняў. Апынулася, што жанчына прыйшла… на выбары! Ёй тлумачаць, што да выбараў далёка, а гэта – перапіс насельніцтва. Тая смяецца і махае рукой: «Не выбары, так? Ну, перапісвайце! На выбары яшчэ раз прыйду».

Усе аб’явы і агітацыя выкананы па-расейску.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

«Я вас і так у беларусы запісаў»

Падыходзіць наша з калегам чарга. Пытаюцца аб прапісцы, жылплошчы, месцы працы. Калі не памятаеш дакладную колькасць квадратных метраў, то перапісчык просіць сказаць хаця б прыкладна: яму гэта не вельмі важна. Пра мову – два пытанні: родная мова і мова штодзённай камунікацыі. У абодвух выпадках адказваю: беларуская.

Абавязкі перапісчыка выконвае аспірант адной з гарадзенскіх ВНУ.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

«Так, беларуская… Зʼязджаць з краіны не збіраецеся?» – агалошвае малады перапісчык наступным пытаннем.

Адказваю, што не збіраюся. Пра этнічную прыналежнасць не пытаецца, а пасля тлумачыць: «Пасля адказаў пра мову я вас і так у беларусы запісаў». Цікава, што ў калегі, які адказваў па-расейску, пра нацыянальнасць усё ж такі спыталіся. А вось пра перспектыву выезду за мяжу – не.

Ніякіх уедлівых і вельмі падрабязных пытанняў пра сумы даходаў, маёмасць, рэгулярнасць выездаў за мяжу ці наяўныя візы няма. Увесь працэс займае не больш за пяць хвілін. Падпісваць нічога напрыканцы працэдуры не трэба: адказаў і пайшоў па сваіх справах.

Hавiны
Перапіс: звярніце ўвагу на пытанне нумар 12
2019.10.09 10:00

«Партыя сказала трэба, камсамол адказаў ёсць»

Усе адказы на пытанні хлопец фіксуе на планшэце. На якой мове ён запаўняе адказы, нам не бачна. Побач ляжыць невялікі стос бланкаў, якія ён не чапае. Пазнакі асадкай робіць адно ў нейкай ведамасці: найхутчэй, пра графік прыходу людзей.

Сама размова з перапісчыкам займае не больш за пяць хвілін.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Перапісчык, як апынулася, вучыцца ў аспірантуры адной з гарадзенскіх ВНУ. Сядзіць не ўвесь дзень ад 9-ай да 21-ай (час працы пункту перапісу), але толькі палову змены. Матывацыя?

«Партыя сказала трэба, камсамол адказаў ёсць», – жартуе перапісчык. Хіба, усё ж такі не па сваёй ініцыятыве і не за грошы.

На развітанне задаю яшчэ адно пытанне: «Ці шмат людзей пазначае роднай мовай беларускую?» Паводле перапісчыка, за ягоную змену прыходзіць чалавек 20-25. Сёння збольшага пазначалі расейскую, а ўчора – беларускую. Прыкладна пароўну.

Адмысловы супрацоўнік размаўляе з жанчынамі на мове глуханямых.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Беларускамоўным быць горш, чым глуханямым?

Усе абвесткі з запрашэннем прымаць удзел у перапісе, якія мы бачым у грамадскіх месцах, зробленыя выключна па-расейску, нават не на дзвюх мовах. Атрымліваецца, што грамадзянаў фактычна падводзяць да высновы, што родная мова і мова камунікацыі ў Беларусі – расейская.

На памяць са стацыянарнага пункту перапісу можна ўзяць сабе календарык на 2020 год.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Нягледзячы на тое, што я размаўляў па-беларуску і родную мову прасіў пазначыць беларускую, перапісчык са мной гутарыў па-расейску. Некаторыя знаёмыя скардзіліся, што падчас перапісу ў планшэт заносілі дадзеныя па-расейску, бо не працавала беларуская раскладка ці сістэма давала збой.

Атрымліваецца парадаксальная сітуацыя: нават глуханямога ў нас могуць перапісаць, знайшоўшы перакладчыка, які ведае мову глуханямых. А вось беларускамоўнага грамадзяніна, які карыстаецца адной з дзвюх дзяржаўных моваў, перапісаць ад пачатку і да канца па-беларуску не могуць. Або – не хочуць.

АК, фота Васіль Малчанаў Belsat.eu

Hавiны
«Ці хочаце вы з’ехаць з Беларусі? А чаму?» Як я праходзіла перапіс з-за мяжы
2019.10.05 17:50
Стужка навінаў