Моцныя дажджы забілі 11 чалавек у цэнтральным Кітаі. 250 000 асобаў эвакуявалі


Не менш за 11 чалавек загінулі і яшчэ шэсць лічацца зніклымі без вестак у выніку паводкі ў правінцыі Хунань у цэнтральнай частцы Кітаю.

Ад паводкі пацярпелі 10 гарадоў і 76 паветаў правінцыі. Плошча знішчаных сельгасугоддзяў дасягнула 187,4 тыс. га. А памер шкоды ацэньваецца ў $ 780 млн. Мясцовыя ўлады эвакуявалі 250 000 чалавек з рэгіёнаў, якія знаходзяцца ў зоне паводкі.

Моцныя ліўні абрынуліся на Хунань у канцы мінулага тыдня.

Hавiны
Праз павадак у Іркуцкай вобласці загінуў 21 чалавек
2019.07.04 15:49

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў