Моцны землятрус абрынуўся на Перу


Землятрус магнітудаю 8 абрынуўся 26 траўня на паўднёваамерыканскую краіну Перу. Пра гэта сведчыць інфармацыя Геалагічнай службы ЗША.

Наступствы землятрусу ў Перу. Фота: twitter.com/MininterPeru

Эпіцэнтр штуршкоў знаходзіўся за 85 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад гораду Лагунас, дзе пражываюць каля 9 тыс. чалавек. Ачаг залягаў на глыбіні 105 кіламетраў.

Стыхія разбурыла не менш за 15 будынкаў. Ёсць пацярпелыя, але іх дакладны лік пакуль не называецца.

Інфармацыі пра ахвяраў таксама няма, адзначаюць у Міністэрстве ўнутраных справаў Перу.

Як адзначыў у Тўітэры прэзідэнт краіны Марцін Віскара, штуршкі адчуваліся ў шмат якіх рэгіёнах Перу. Ён заклікаў грамадзянаў захоўваць спакой.

Улады пакуль ацэньваюць маштаб катастрофы.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары