Моцны вецер, дождж і снег – усю нядзелю


10 сакавіка ў Беларусі – да 9 градусаў цяпла, але зусім не сонечна. Па большай частцы краіны – дождж і мокры снег.

У сярэдзіне дня ў розных раёнах Беларусі тэмпература паветра павысіцца да 3–9 градусаў цяпла.

Белгідрамет папярэджвае, аднак, аб моцным паўднёва-заходнім і заходнім ветры з парывамі да 20 м/с.

Гэта такая нядзеля, калі лепш застацца ўдома і паглядзець, напрыклад, апошняе выданне «Belsat Music Live», у якім гурт «Петля Пристрастия» прэзентавала некалькі песень з новага альбому «Гул».

ДД

Стужка навінаў