Мост ужо не трэба будаваць. Інстытут прыкладной астраноміі РАН зафіксаваў рух Крыму ў бок Расеі


Пра гэта паведаміў дырэктар інстытуту Аляксандр Іпатаў.

«У момант далучэння Крыму да Расеі мы паспрабавалі адказаць на пытанне: куды ж рухаецца Крым? І мы вызначылі, што ён рухаецца да Расеі », – заявіў Іпатаў.

Паводле расейскага астранома, даследаванне праводзілі пры дапамозе радыётэрмаметрычнага комплексу тэлескопаў «Квазары-КВО».

«Гэта не жарт. Крым рухаецца на паўночны ўсход», – заявіў Іпатаў.

Нагадаем, што цяпер Расея будуе 19-кіламетровы мост праз Керчанскі праліў.

Крым быў далучаны да Расеі пасля непрызнанага міжнароднаю супольнасцю рэферэндуму, які адбыўся ў сакавіку 2014 года.

Праз анексію Крыму на Расею былі накладзеныя санкцыі.

Фота: regnum.ru

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў