Моладзевая зборная па хакеі не змагла прабіцца ў эліту сусветнага хакею


Перамога аўстрыйцаў у асноўны час над славенцамі пазбавіла зборную Беларусі шанцаў на выхад у эліту. Фота – hockey.by

Беларусы датэрмінова страцілі шанцы на перамогу ў хатнім чэмпіянаце свету па хакеі да 20 гадоў у Дывізіёне I пасля перамогі Аўстрыі над Славеніяй.

Сустрэча на «Чыжоўка-арэне» скончылася з лікам 4: 1

Такім чынам, незалежна ад выніку дзвюх сённяшніх матчаў, у тым ліку гульні Беларусі супраць Даніі, у элітны дывізіён трапляюць аўстрыйцы, а беларуская каманда нават у выпадку перамогі не падымецца вышэй за другога месца.

Беларуская моладзевая зборная перад матчам з нарвежцамі 12 снежня 2019 года. Менск, Беларусь. Фота – «Hockey.by»

Беларуская «маладзёжка» вылецела з элітнага ў першы дывізіён летась на Чэмпіянаце свету ў амерыканскім Бафала.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў