Моладзь БНФ раздасць студэнтам сшыткі з «Пагоняй»


Сшыткі з патрыятычнымі выявамі можна будзе атрымаць у падарунак па прадʼяўленні залікоўкі альбо студэнцкага білету 17 лістапада з нагоды Міжнароднага дня студэнта.

Актывісты плануюць раздаць 200 сшыткаў, якія маюць 48 аркушоў з «Пагоняй» ды поклічам «Будзь беларусам, будзь пераможцам!», з беларускімі шасціканцовымі крыжамі і традыцыйным беларускім арнаментам.

Для тых, у каго сярэдні бал большы за 8, будзе дадатковы падарунак – бел-чырвона-белая стужка і музычны дыск з музыкай беларускіх гуртоў.

Акцыя пачнецца ў чацвер 17 лістапада і будзе доўжыцца пакуль сшыткі не скончацца.

ДР belsat.eu паводле moladz.info

Стужка навінаў