«Моладзь БНФ»: адлічэнне Ганны Смілевіч пацвярджае залежнасць дзяржуніверсітэтаў ад ідэолагаў


Адлічэнне з Інстытуту журналістыкі БДУ старшыні «Моладзі БНФ» Ганны Смілевіч – грубае парушэнне акадэмічных свабодаў, а таксама пацвярджае залежнасць беларускіх дзяржаўных універсітэтаў ад ідэалагічнай вертыкалі. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве Рады «Моладзі БНФ».

У ёй гучыць патрабаванне да БДУ спыніць працэс выключэння Ганны Смілевіч, а таксама аднавіць на гістарычным факультэце адлічанага летась у сакавіку экс-старшыню арганізацыі Юрыя Лукашэвіча.

Пра адлічэнне яе з 2 курсу Інстытуту журналістыкі БДУ Ганна Смілевіч паведаміла напярэдадні. Дзяўчына кажа, што яе адлічваюць«за палітыку». Адметна, што праблемы з вучобаю ў Смілевіч пачаліся адразу пасля таго, як летась у снежні яна ўзначаліла «Моладзь БНФ». У зімовую сесію студэнтка не здала адразу тры іспыты: «Тэорыю журналістыкі», «Мову і стыль сродкаў масавай камунікацыі» і «Прафесійную этыку журналістыкі».

У ВНУ сцвярджаюць, што прычына адлічэння – выключна акадэмічная непаспяховасць.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў