«Мой родны кут» з прысмакам кумпяка. (+ 1 фота)


Беларускія вытворцы каўбасаў і кумпякоў на спецыялізаванай выставе вырашылі ўзбагаціць свае стэнды мастацкім флёрам – у гонар «Года культуры».

Выстава «Прадэкспа-2016» зарганізаваная дзеля прасоўвання гандлёвых марак, перадавых тэхналогіяў вытворчасці і пошуку новых рынкаў для прадпрыемстваў.

Жанчына пазіруе для фотаздымка імітуючы ігру на арфе зробленай з каўбаснага мяса перад кнігай з сала з надпісам "Год культуры-2016"
Жанчына пазіруе для фотаздымка імітуючы ігру на арфе зробленай з каўбаснага мяса перад кнігай з сала з надпісам “Год культуры-2016”

Аднак беларускія вытворцы мясной прадукцыі вырашылі адзначыцца і сваёй «культурніцкай» скіраванасцю: тут і партрэт з выяваю Якуба Коласа ды радком «Мой родны кут, як ты мне мілы» – напісаным на сале, і кілбасная арфа з кнігаю з сала.

МЛ, belsat.eu

Фота Вячаслаў Радзіміч

Стужка навінаў