МНС зняў ролік-перасцярогу пра дзяцей, якія цудам ацалелі


11-хвіліннае відэа «Недзіцячыя гульні» распавядае пра дзяцей, якія пацярпелі пры надзвычайных сітуацыях. У фільме пацярпелыя дзеці ды іхныя бацькі дзеляцца сваймі ўспамінамі небяспечных момантаў.

«Калі мяне везлі ў шпіталь, я перажываў, што застануся без ног. Я стараюся гэта забыць, у мяне засталіся шрамы. Маё балаўство скончылася тым, што мяне паставілі на ўлік у дзіцячую школу міліцыі», – распавядае Ўлад, якога прыціснула плітою.

У роліку МНС папярэджвае пра небяспеку сыпучых пяскоў, пажараў, чыгункі, будоўлі, вады і дахаў дамоў. У ведамстве адзначаюць, што ў большасці выпадкаў дзеці атрымліваюць траўмы па віне дарослых.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў