МНС знялі антыкарупцыйны відэаролік


Міністэрства па надзвычайных сітуацыях апублікавала відэаролік, што заклікае грамадзянаў паведамляць пра факты карупцыі ў ведамстве.

У відэароліку разыграная сцэнка спробы дачы хабару працаўніку МНС. Паводле сюжэту, размова, якая адбываецца ў кабінеце, фіксуецца на камеру, а на вуліцы ў мікрааўтобусе чакае сігналу група захвату з аўтаматамі. «Адбой аперацыі, здзелка не адбылася» – гавораць па рацыі адзін з сілавікоў пасля таго, як працаўніку МНС спрабуюць даць хабар.

Аўтары роліка заклікаюць ахвяраў і сведкаў карупцыйнага злачынства з боку працаўніка МНС распавесці гэта па тэлефоне даверу.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў