МНС РФ: пад заваламі ў Магнітагорску могуць знаходзіцца ад 36 да 40 асобаў


Кіраўнік МНС Расеі Яўген Зінічаў заявіў, што пад заваламі 10-павярховага жылога дому ў Магнітагорску, дзе выбухнуў газ, могуць знаходзіцца ад 36 да 40 асобаў, паведамляе interfax.ru.

Раней паведамлялася пра 79 асобаў.

Падчас нарады з прэзідэнтам Расеі кіраўнік МНС паведаміў, што пошукі людзей ускладняе пагроза абрушэння будынку.

«Мы цяпер для сябе высветлілі, што ў 24 кватэрах было 50 асобаў», – заявіў губернатар Чэлябінскай вобласці Барыс Дуброўскі.

Выбух газу адбыўся зранку 31 снежня. У выніку выбуху адбылося абрушэнне пад’езду.

У трагедыі загінула 7 асобаў.

ЮВ, belsat.eu

Фота – Valery Sherdyukov/TASS

Стужка навінаў