МНС пры дапамозе беспілотнікаў сочыць за месцамі адпачынку


Праз сухое надвор’е і высокую верагоднасць пажараў у 72 раёнах Беларусі забаранілі хадзіць у лес. МНС падняло ў паветра беспілотную авіяцыю.

Ратавальнікі Меншчыны вядуць маніторынг месцаў, дзе традыцыйна адпачываюць мясцовыя жыхары (раён Менскага мора, Пціч), пры дапамозе беларускага беспілотніка «Бусел-М».

Асаблівую ўвагу МНС надае несанкцыянаванаму развядзенню агню, спальванню травы і сухой расліннасці, знаходжанню транспартных сродкаў у забароненых месцах, паведамляе прэс-служба МНС.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў