Па ўсёй Беларусі правераць падвясныя столі ў гандлёва-забаўляльных цэнтрах


Адмысловая камісія надзвычайных сітуацыяў пры Савеце Міністраў загадала выканкамам заняцца столямі вялікіх плошчаў у гандлёва-забаўляльных цэнтрах.

Да 19 лістапада мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны скласці пералік аб’ектыў з масавым перабываннем людзей, у якіх ёсць гіпсакардонныя столі, і цягам гэтага часу правесці агляд канструкцыяў. Вынікі правярання абагуліць МНС.

12 лістапада ў менскім «Арэна-Сіці» абвалілася падвясная столь. Плошча абрушэння склала 190 кв.м. Пацярпела 24-гадовая працаўніца кветкавай крамы. У яе дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені, струс галаўнога мозгу і ўдар мяккіх тканак.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў