Абвалілася шахта «Беларуськалію». Двух чалавек вызваляюць з-пад завалаў


Двое працаўнікоў «Беларуськалію» заблакаваныя на глыбіні 620 пасля абвалу пароды. На месцы працуюць ратавальнікі прадпрыемства.

Паводле папярэдняй інфармацыі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, на 3-м рудаўпраўленні «Беларуськалія» пры здабычы абваліўся дах пароды, у выніку чаго адбыўся выкід метану і солі ў шахту.

Як паведаміў belsat.eu дзяжурны на рудніку, пад заваламі знаходзяцца два шахцёры.

«Два чалавекі пацярпелі, цяпер іх вызваляюць з-пад завалаў. Пакуль няма інфармацыі, ці жывыя яны. Тут працуюць ратавальнікі, кіраўніцтва робіць усё магчымае, каб выратаваць людзей», – сказаў ён.

3-е рудаўпраўленне. Тут працуе 2770 чалавек

ДД/КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары